Сямёра замежнікаў прыехалі на польска-нямецкую мяжу ў спартовай форме нацыянальнай каманды Латвіі па боксе на мікрааўтобусе з латыскім кіроўцам і з латыскімі нумарамі. Баксёры заявілі, што едуць на міжнародныя спаборніцтвы ў Дублін.
(Памежнік: ) “Большасьць гэтых спадароў сапраўды мелі выгляд баксёраў, але калі мы заўважылі, што іхныя пашпарты могуць быць падробкамі, мы папрасілі іх прачытаць, што напісана на іхных кашулях. Аказалася, што ніводзін зь іх ня ўмеў ні чытаць, ні размаўляць па-латыску, гэта значыць на роднай мове. Аказалася, што іхная родная мова – украінская”.
У верасьні, на памежным пераходзе зь Нямеччынай Згажэлец-Гёрліц, у багажніку аднаго з аўтамабіляў памежнікі знайшлі падвойнае дно – там, на месцы запаснога кола, ляжала грамадзянка Беларусі, якая дыхала праз трубу ад пыласоса.
Апошнім часам, людзей, якія спрабавалі нелегальна выехаць у Нямеччыну, знаходзілі ў грузавіках з торфам, трунамі, нават у рэфрыжэратары, дзе нармальная тэмпэратура – мінус 15.