Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 101 тыс. чалавек загінулі толькі ў Інданэзіі


ДЖАКАРТА. Інданэзія абвясьціла, што страціла ў цунамі больш за 101 тыс. чалавек. Раней чыноўнікі падавалі сьпіс на 94 тыс. 200 загінулых. Інданэзія найбольш пацярпела з усіх 11 краінаў, на якія абрушыліся землятрус і цунамі 26 сьнежня. Сёньня Кофі Анан прыбыў у правінцыю Ачэх на інданэзійскай высьпе Суматра – гэта найбольш пацярпелы рэгіён. Анан кажа, што хоча асабіста ацаніць маштаб патрэбы ў дапамозе.
XS
SM
MD
LG