ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнты ЗША Джордж Буш і Грузіі Міхаіл Саакашвілі абмеркавалі шляхі ўмацаваньня дэмакратычных рэформаў у постсавецкіх краінах. Як паведаміў прадстаўнік Белага дому Скот Маклелан, у цэнтры абмеркаваньня былі нядаўнія падзеі ва Ўкраіне. Джордж Буш і Міхаіл Саакашвілі пагадзіліся, што канфлікты ў постсавецкай частцы сьвету мусяць вырашацца мірным шляхам.