Ірына Качан – лідэр арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Першамайскага раёну горада Бабруйска.
Яна працавала псыхолягам у цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва. Летась гэтую установу, якая падпарадкоўваецца мясцовай «вэртыкалі», перавялі на кантрактую сыстэму і супрацоўнікі атрымалі кантракты на 1 год.
Цяпер тэрмін скончыўся і Ірыну звальняюць з працы. І яна ня мае сумненьняў наконт прычыны звальненьня.
(Качан: ) “Толькі апазыцыйная дзейнасьць! Іншай прычыны я ня бачу. Таму што было відавочна, як начальства ставіцца да маёй дзейнасьці. Былі пагрозы ў часе выбараў”.
Ірына Качан намагалася ў якасьці кандыдата ў дэпутаты браць удзел у апошніх парлямэнцкіх выбарах, і калегі, якія увайшлі ў ініцыятыўную групу, зьбіралі подпісы за яе вылучэньне. Аднак кіраўніцтва цэнтру, паведаміла Ірына, забараніла жанчынам здаваць падпісныя лісты ў выбарчую камісію, і адным з аргумэнтаў таксама былі кантракты і іх тэрміны.
Тым ня менш, кіраўнік цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Натальля Сьвяцецкая сьцьвярджае, што звальненьне Ірыны Качан ня мае дачыненьня да палітыкі.
(Сьвяцецкая: ) “Не, гэта не зьвязана зь яе палітычнымі перакананьнямі. Скажам так, яна хутчэй не задавольвала мяне як спэцыяліст”.
Ірына Качан гаворыць, што страта працы – вельмі непрыемная сытуацыя, аднак аптымізму не губляе і спадзяецца, што яна з сынам не застанецца без кавалку хлеба. Мяркуе, што можа уладкавацца на працу ў адным з дзіцячых садкоў Бабруйска, дзе не хапае спэцыялістаў-псыхолягаў. Жанчына вырашыла, што яна не скарыцца і не саступіць ціску з боку улады.
(Качан: ) “Канечне, не. Я застаюся пры сваіх меркаваньнях. Я ацэньваю толькі тое, што улада рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў і гайкі закручваюцца усё мацней”.
Цяпер правабаронцы вывучаюць кантракт Ірыны і шукаюць магчымасьці абараніць яе правы. А прадстаўнік Бабруйскай гарадзкой арганізацыі АГП Раман Анціпаў паведаміў, што бліжэйшым часам плянуецца правесьці акцыю пратэсту супраць звальненьня з працы актывісткі Ірыны Качан.