РЫГА. Латвійская дзяржаўная камісія надзвычайных сытуацыяў сёньня вырашыла максымальна эфэктыўна выкарыстаць 100 тысячаў латаў, якія выдзелены для пацярпелых ад цунамі краінаў. Грошы пойдуць на аплату рэйсаў вэрталётаў, якія працуюць у зоне бедзтва. Камісія ўлічыла парады Чырвонага Крыжу, Ганаровага консула Шры-Лянкі ў Латвіі, а таксама латвійскага консула ў Таіляндзе.