Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырак заклікаў іракцаў да ўдзелу у выбарах


ПАРЫЖ. Францускі прэзыдэнт Жак Шырак сёньня заклікаў жыхароў Іраку прагаласаваць на выбарах 30 студзеня, каб прадэманстраваць, што яны адмаўляюцца ад гвалту. Ён таксама зазначыў, што ўдзел у выбарах узаконіць паўстаньне сталага дэмакратычнага ўраду. Шырак сказаў пра гэта ў сваёй прамове, прысьвечанай дыпляматычным прыярытэтам у 2005 годзе. На наступным тыдні Жак Шырак прыме зь візытам часовага ірацкага прэзыдэнта Газі аль-Явэра.
XS
SM
MD
LG