Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20-30 тыс. ваяўнікоў дзейнічаюць у Іраку з-пад рукі Сырыі


БАГДАД. Генэрал ірацкіх сілаў бясьпекі Магамэт Абдулаг Аш-Шахвані заявіў, што цяпер у ягонай краіне дзейнічаюць ад 20 да 30 тыс. ваяўнікоў, якіх падтрымлівае Сырыя. Мэтай экстрэмістаў, на думку аш-Шахвані, ёсьць зрыў усеагульных ірацкіх выбараў 30 студзеня. Уора ў Іраку загінуў 21 чалавек у выніку тэрактаў і 25 былі параненыя. Прэм’ер Іраку Іяд Аляўі ўчора сказаў: “Канешне, мы ведаем пра засьцярогі ірацкіх грамадзянаў, што да бясьпекі. Мы не дазволім тэрарыстам спыніць палітычныя рэформы і разбурыць нашу краіну. Урад Іраку і я асабіста заклікаем грамадзянаў прыйсьці на выбары”.
XS
SM
MD
LG