БРУСЭЛЬ. Учора ў Эўропе настала троххвілінная паўза жальбы па ахвярах цунамі. Сыгналілі аўто, прадпрыемствы, спыніўся гандаль на фондавых біржах і ў крамах. У 25 краінах Эўразьвязу апусьціліся сьцягі. Усе манархічныя сем’і Эўропы далучыліся да жалобнай цырымоніі. У Бэрліне, Амстэрдаме й Рыме на некалькі хвілінаў прыпыніўся грамадзкі транспарт. Швайцарыя й Нарвэгія, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, таксама далучыліся да акцыі смутку.