Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лягерох Аль-Кайды навучаліся 70 тыс. тэрарыстаў


БОН. У лягерох Аль-Кайды прайшлі ваенную і ідэалягічную падрыхтоўку агулам каля 70 тыс. чалавек, паведамляе BBC News. Пра гэта заявіў нямецкі экспэрт па антытэрарыстычнай дзейнасьці, выступаючы на працэсе ў справе Муніра аль-Матас-Садэка, мараканца, якога вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту ў ЗША 11 верасьня 2001 г. Тымчасам Аль-Кайда узяла адказнасьць за выбух у сталіцы Саўдаўскай Арабіі Эр-Рыядзе. Тэракт адбыўся на мінулым тыдні, у выніку былі параненыя 17 паліцыянтаў і некалькі мінакоў.
XS
SM
MD
LG