Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны абвяшчае вынікі выбараў


КІЕЎ. Цэнтарвыбаркам Украіны сёньня, як чакаецца, афіцыйна абвесьціць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Абвяшчэньне мусіла адбыцца ўчора, аднак зь неназваных прычынаў адклалася. Новы кіраўнік АБСЭ, славенскі міністар замежных справаў Дзімітры Рупэль прыляцеў з двухдзённым візытам ва Украіну. Сёньня ён сустрэнецца з Віктарам Юшчанкам у Львове. Між іншага сп. Рупэль заявіў:

(Рупэль:) -- Украіна – вельмі важная краіна, і ўсе радыя, што перагаласаваньне выбараў прайшло гэтак добра і надалей усё ладзіцца.

Міжтым Юлія Цімашэнка заявіла ў інтэрвію AP, што мае дамову зь Віктарам Юшчанкам пра тое, што яна стане прэм’ер-міністаркаю Ўкраіны. Віктар Юшчанка ня робіць ніякіх заяваў на гэты конт.
XS
SM
MD
LG