Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі сьпікер прапанаваў ЗША скасаваць гандлёвыя абмежаваньні


КІЕЎ. Сьпікер украінскага парлямэнту Уладзімір Літвін зьвярнуўся да Злучаных Штатаў з прапановай скасаваць гандлёвыя санкцыі часоў халоднай вайны. Законам 1974 году былі вызначаны межы ў гандлі паміж Злучанымі Штатамі ды краінамі зь нярынкавай эканомікай. Гэтыя абмежаваньні засталіся дагэтуль, хаця Украіна пасьля распаду СССР стала незалежнай дзяржавай. Гэтыя абмежаваньні стрымліваюць разьвіцьцё дэмакратыі ва Украіне, зазначыў Уладзімір Літвін.
XS
SM
MD
LG