Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі -- 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек


ПЭКІН. Насельніцтва Кітаю перавысіць на гэтым тыдні 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек, – пра гэта паведаміла агенцтва "Сіньхуа", спасылаючыся на Дзяржаўную камісію КНР у пытаньнях дэмаграфіі й плянаваньня сям’і. Паводле прадстаўніка камісіі, курс кітайскіх уладаў на абмежаваньне нараджальнасьці дазволіў аддаліць цяперашні рубеж на 4 гады. Тым ня менш насельніцтва ў Кітаі па-ранейшаму павялічваецца высокімі тэмпамі – каля 10 мільёнаў чалавек за год.
XS
SM
MD
LG