Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Пэру пачалі штурм пастарунку з закладнікамі


ЛІМА. У паўднёвым пэруанскім горадзе Апурымаку адбываецца апэрацыя супраць ваяўнікоў – былых вайсковых рэзэрвістаў, якія групаю ў 150 чалавек захапілі пастарунак, забіўшы 4 паліцыянтаў. Кіраўнік ваяўнікоў, былы маёр Антаўра Хумала, патрабуе адстаўкі прэзыдэнта Пэру Алехандра Таледа. Рэзэрвісты ўтрымліваюць 10 закладнікаў. У выніку атакі ўрадавых сілаў, якая пачалася ўчора вечарам, прынамсі 1 ваяўнік забіты й адзін паранены. Па ўсім Пэру сотні людзей ладзяць акцыі ў падтрымку рэзэрвістаў.
XS
SM
MD
LG