Нью-Ёрк. Сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і два экс-прэзыдэнты – Біл Клінтан і Джордж Буш-старэйшы зьвярнуліся на амэрыканскага народу з заклікам зьбіраць сродкі для пацярпелых ад цунамі.
Прайшло дзевяць дзён ад катастрофы з цунамі ў Паўднёвай Азіі, ахвярамі якой сталі прынамсі 155 тысячаў чалавек. Паводле ААН, тэрміновай дапамогі патрабуюць прыблізна два мільёны чалавек. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан паведаміў, што усясьветная супольнасьць выдаткоўвае больш як два мільярды даляраў. Аднак колькасьць тых, каму патрэбная дапамога, расьце. У Паўднёвай Азіі будзе ўведзеная сыстэма папярэджаньня пра цунамі – пра гэта паведаміў прэзыдэнт Інданэзіі.