РЫГА. У панядзелак Міністэрства замежных справаў Латвіі атрымала зьвесткі аб тым, што ў краінах паўднёва-усходняй Азіі, дзе здарыліся землятрус і цунамі, павінны былі знаходзіцца 228 жыхароў краіны. На запыт міністэрства такую інфармацыю далі турыстычныя фірмы. Існуе пацьверджаньне, што 224 зь іх жывыя.