КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія Украіны паведаміла сёньня, што неўзабаве апублікуе афіцыйныя вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня. Старшыня камісіі Яраслаў Давыдовіч сказаў, што выбары былі сумленныя і празрыстыя і што канчатковыя вынікі толькі крыху адрозьніваюцца ад папярэдніх, паводле якіх перамог Віктар Юшчанка.