3 сьнежня – першы працоўны дзень у новым годзе, і многія газэты пасьля сьвяточных дзён яшчэ толькі рыхтуюцца да друку. А тыя, што выходзяць, большасьць сваіх матэрыялаў прысьвячаюць навагодняй тэматыцы. Да прыкладу, “Брэсцкая газэта” ў артыкуле “Пасьлясьвяточны сындром” дае парады як найхутчэй пазбавіцца алькагольнага атручэньня, альбо – як кажуць у народзе – пахмельля. Паведамляюцца таксама й гэткія ж ня хітрыя парады – паболей піць агурковага ці капуснага расолу, а калі такога няма, то чай зь лімонам, ці есьці гарачы суп.
У артыкуле “Новы год – новыя падаткі”, як вынікае з назвы, падаюцца зусім не сьвяточныя навіны. У публікацыі паведамляюцца падрабязнасьці новага падатковага заканадаўства, а таксама зьменаў, якія ў гэтым зьвязку, чакаюць усіх падаткаплатнікаў. Да прыкладу, са студзеня 2005 году на 5% павялічваецца падатак на продаж аўтамабільнага паліва, што азначае рост коштаў на заправачных станцыях.
“Віцебскі кур’ер” падае падборку некалькіх матэрыялаў, прысьвечаных навагодняй тэматыцы. Гаворка вядзецца пра няшчасныя здарэньні з агнём, піратэхнікай і алькаголем, якія здараліся ў навагоднюю ноч у розныя гады. Гэтаксама паведамляецца, як гаспадар сям’і Цыбульскіх з Чашніцкага раёну злавіў у лесе арла-беркута. Птушка была зьнясіленая, бо зрабіла вялікі пералёт аж зь Фінляндыі. Гэта стала вядома з прымацаванай на назе пазнакі. Цяпер уся сям’я Цыбульскіх ловіць на харчаваньне госьцю мышэй, але спадзяецца, што кампэнсацыяй за гэтую працу ім будзе шчасьце ў пеўня. Бо арол-беркут, як і певень – гэтаксама птушка, толькі занатаваная ў Чырвонай кнізе.
У артыкуле “Ціхая сьмерць нацыянальнага героя” “Віцебскі кур”ер” ўзгадвае жыцьцё і сьмерць Васіля Мядзельца – які ёсьць адной з самых слынных постацяў беларускага нацыянальнага руху сярэдзіны ХХ стагодзьдзя. За актыўны ўдзел у арганізацыі “Саюзу беларускіх патрыётаў” у 1947 годзе Васіль Мядзелец атрымаў надзвычай жорсткі судовы прысуд. Ад расстрэлу 18-гадовага юнака выратавала пастанова Вярхоўнага Савета СССР, якая часова адмяняла ў краіне сьмяротнае пакараньне, і расстрэл быў заменены 25 гадамi лягераў. 21 сьнежня мінулага году Васіль Мядзелец быў ціха пахаваны на полацкіх “Лясных могілках”. Але прыйдзе час, і пра гэтага чалавека будуць здымаць тэлефільмы, яго імем назавуць вуліцы – піша “Віцебскі кур’ер”.