ВЕНА. Колькасьць загінулых у аўтакатастрофах ў Аўстрыі за 2004 г. была самай нізкай за апошнія паўстагодзьдзя. Летась на дарогах Аўстрыі загінула 876 чалавек, амаль на 6% меней, чым у 2003 г. Страты 2004 г. параўнальныя са стратамі 1951 г., калі аўтамабільны рух быў значна менш інтэнсыўны. Міністэрства ўнутраных справаў Аўстрыі ніяк не патлумачыла прычынаў сваіх посьпехаў.