Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку зноўку зьявяцца мэталічныя дынары


БАГДАД. Ірак вымушаны паўторна увесьці ў абарачэньне мэталічныя грошы, якія Садам Хусэйн скасаваў пасьля вайны 1991 году. Прадстаўнік ірацкага Цэнтральнага банку сказаў, што жыхары краіны з наступнага тыдня змогуць карыстацца манэтамі вартасьцю 25, 50 і 100 дынараў. Манэты былі скасаваны пры Садаме Хусэйне таму, што міжнародныя эканамічныя санкцыя выклікалі ў краіне гіпэрінфляцыю. Даляр ЗША стаў каштаваць 3000 дынараў. Цяпер за даляр даюць 1450 дынараў.
XS
SM
MD
LG