Адвакат Вера Страмкоўская ня згодная з судовым рашэньнем паводле справы Міхаіла Марыніча, якое 30 сьнежня прыняў Менскі раённы суд. Нагадаю, суд прызнаў былога міністра і амбасадара Марыніча вінаватым у крадзяжы маёмасьці грамадзкай арганізацыі і пакараў яго 5 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Паводле Веры Страмкоўскай, ужо пачатая падрыхтоўка касацыйнай скаргі на гэты прысуд.
(Страмкоўская: ) “Той прысуд, які ўчора мы заслухалі, зьяўляецца незаконным і неабгрунтаваным. Гэта пазыцыя абароны, і яна ўжо ўзгоднена з Марынічам. Прысуд будзе абскарджаны. Адзінае, чаго мы цяпер чакаем — гэта копіі прысуду”.
Вера Страмкоўская заявіла таксама пра стаўленьне абароны да рашэньня суду ў эпізодзе з захоўваньнем незарэгістраванага пісталета. Суд палічыў віну Марыніча ў гэтым эпізодзе недаказанай і апраўдаў былога міністра, з чым адвакаты цалкам пагадзіліся. Што ж да эпізоду з быццам скрадзенымі кампутарамі, Вера Страмкоўская лічыць, што не было самога факту злачынства.
(Страмкоўская: ) “Тое, што тэхніка захоўвалася ў іншым месцы, не было злачынствам, не было крадзяжом. Гэта адпавядала заканадаўству”.
У судзе сьведкі заявілі, што кампутары грамадзкай арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва” захоўваліся ў гаражы сына Марыніча часова, пакуль шукаўся новы офіс арганізацыі ды ішла рэгістрацыя яе рэгіянальных філіяў. Аднак суд, на думку адвакатаў, гэтых паказаньняў не ўлічыў, а аддаў перавагу сьведчаньням, якія да працэсу былі сабраныя супрацоўнікамі КГБ. Што нібыта Марыніч адмаўляўся перадаваць прадстаўнікам рэгіёнаў кампутары і загадаў схаваць іх у гаражы свайго сына. Суд на чале з судзьдзёй Людмілай Даўжэнкай вырашыў, што кампутары былы міністар папросту скраў.
Міхаіл Марыніч па-ранейшаму ўтрымліваецца ў ізалятары КГБ “амэрыканка”. На судзе ён назваў умовы ў гэтым ізалятары вельмі дрэннымі і патлумачыў сваё ўтрыманьне ў “амэрыканцы” фізычным і маральным ціскам на яго з боку сьледзтва. У ізалятары КГБ Марыніча будуць трымаць да пачатку дзеяньня прысуду. Гэта адбудзецца пасьля абскарджаньня ў абласным судзе цягам месяца.
Былы міністар замежнаэканамічных сувязяў і амбасадар Міхаіл Марыніч у 2001 годзе сышоў у адстаўку і няўдала спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам на тагачасных прэзыдэнцкіх выбарах. Пазьней Марыніч перайшоў у адкрытую апазыцыю да беларускага рэжыму і заявіў пра сваё жаданьне паўтарыць спробу стаць прэзыдэнтам Беларусі на выбарах 2006 году. Шанцы Марыніча на перамогу разглядаліся як дастаткова вялікія, але пасьля пакараньня яго пяцьцю гадамі турмы яны фактычна блізкія да нуля, лічаць многія ў Беларусі.