Ажыўленыя спрэчкі і рознагалосьсі выклікаў лек пад назвай БіДыл (BiDil) выпушчаны на рынак фармацэўтычнай кампаніяй NitroMed. У лістападзе лек дапусьціла да паўсюднага выкарыстоўваньня Агенцтва Харчаваньня і Лекаў. Гэта першы ў гісторыі мэдыцыны лек, які быў распрацаваны з думкай аб канкрэтнай этнічнай групе – афраамэрыканцах.
Гісторыя БіДылу – складаная. Яго вытворца падаў заяўку на дапушчэньне прэпарату на рынак ўжо ў 1997 годзе. Фірма атрымала адмову, паколькі ня ўмела даказаць эфэктыўнасьці леку, хаця з дасьледваньняў вынікала, што лек дапамагае, у прыватнасьці, чорным амэрыканцам. Новае дасьледаваньне, праведзенае летась на 1000 толькі чорных амэрыканцаў ў 70 гарадох, пацьвердзіла, што БіДыл радыкальна зьмяншае ў іх рызыку інфаркту.
Да ўдзелу ў экспэрымэнце прыступілі пацыенты з гіпэртаніяй, высокім крывяным ціскам. Іх падзялілі на дзьве групы. Адна група атрымлівала сурагат леку, а другая – БіДыл. Сярод гэтых другіх сьмяротнасьць зьменшылася ажно на 43%, а колькасьць шпіталізацыяў, выкліканых праблемамі з сэрцам зьменшылася на траціну. Вынікі дасьледаваньня былі настолькі рэвалюцыйныя, што Асацыяцыя Чорных Кардыёлягаў, якая падтрымлівала дасьледаваньні, заклікала ў ліпені сёлета спыніць тэсты й падаваць БіДыл ўсім пацыентам. Вынікі дасьледваньняў былі апублікаваныя ў прэстыжным мэдычным часопісе “New England Journal of Medicine”.
Хутка аказалася, што справа БіДылу – гэта толькі верхавіна айсбэргу. Згодна са справаздачай ,апублікаванай амаль у той самы час у іншым навуковым часопісе, “Nature Genetics”, ажно 29 лекаў інакш дзейнічаюць на чорных, чым на белых амэрыканцаў. Напрыклад, прэпараты, якія зьніжаюць крывяны ціск, выдатна дапамагаюць белым, але яны значна меней эфэктыўныя ў выпадку афраамэрыканцаў. Менавіта з прычыны хваробаў сардэчна-судзіннай сыстэмы чорныя амэрыканцы паміраюць часьцей за белых.
Чаму ня ведалі пра гэта раней? Бо яшчэ ў 1990-я гады фармацэўтычныя кампаніі выпрабоўвалі новыя лекі пераважна на белых, і пры гэтым часьцей на мужчынах, чым на жанчынах. Гэта тлумачылася тым, што белыя амэрыканцы лепш зарабляюць, і яны могуць сабе дазволіць купляць лекі. Толькі нядаўна Агенцтва Харчаваньня і Лекаў загадала вытворцам выпрабоўваць новыя прэпараты на розных этнічных групах. Такім чынам вучоныя сталі лепш пазнаваць дзеяньне ўжо вядомых лекаў.
Насамрэч, БіДыл не зьяўляецца цалкам новым лекам. Гэта спалучэньне ў адной таблетцы двух прэпаратаў, ужываных пры хваробах сэрца: дыязатану ізасарбіду і гідралязіны. Яны аблягчаюць сьціск судзінаў і зьмяншаюць намаганьне сардэчнай мышцы.
З дасьледаваньняў над БіДылам ўзьнікае фундамэнтальнае пытаньне: ці апрача колеру скуры яшчэ нешта адрозьнівае афраамэрыканцаў, напрыклад, ад англасаксонскіх пратэстантаў? Хаця генэтыкі ўпэўненыя, што 99,9% генэтычнага коду аднолькавыя незалежна ад расы, але вядома, што паміж рознымі этнічнымі групамі ёсьць пэўныя адметнасьці. Некаторыя зь іх можна патлумачыць эвалюцыяй. Існуюць гіпотэзы, што ў Афрыцы гэтак званая анэмія серпаватая выступае часьцей, паколькі яна часткова засьцерагае ад малярыі, кашмарам гэтага кантынэнту спакон вякоў.
Дыскусія аб этнічных адрозьненьнях для амэрыканцаў з прычыны так званай “паліткарэктнасьці” – няпростая. Калі ўзьняць пытаньне аб тым, што лекі інакш дзейнічаюць на чорных, чым на белых, дык нехта можа прыйсьці да недапушчальнай высновы, што чорныя ў нейкім сэнсе іншыя, альбо, крый Божа – горшыя. Апрача таго, усе добра памятаюць ганебны экспэрымэнт праведзены ў 1932 годзе, калі 400 чорных амэрыканцаў са штату Алабама мэтанакіравана інфікавалі сыфілісам. Ім не паведамілі пра хваробу і не лячылі, каб затым цягам 40 гадоў сачыць за разьвіцьцём хваробы. Гэта было дагэтуль адзінае мэдычнае дасьледаваньне, праведзенае выключна на афраамэрыканцах.
Сёньня вучоныя падкрэсьліваюць, што выпрабаваньні БіДылу праведзена выключна дзеля таго, каб дапамагчы афраамэрыканцам, якія часьцей за белых паміраюць ад інфаркту, а не таму, што зь іх мэтанакіравана зрабілі лябараторных мышэй. “Гэта не азначае, што БіДыл дапамагае толькі чорным”, – кажа д-р Джэй Кон з Унівэрсытэту Мінэсота, які дасьледуе дзеяньні абодвух складнікаў леку цягам 35 гадоў. “Праўдападобна, тут мы маем дачыненьне зь нейкай дробнай генэтычнай розьніцай, якую пакуль ня ўмеем акрэсьліць. Відавочна, статыстычна яна часьцей выступае ў афраамэрыканцаў, хаця можа здарыцца ў кожнага”, – кажа Джэй Кон.