Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: “Мы ня мелі ніякіх прэтэнзіяў да Марыніча, гэта злоўжываньне судовай сыстэмай”


Алеся Сёмуха, Вашынгтон ЗША ня маюць прэтэнзій да Міхаіла Марыніча і разглядаюць яго зьняволеньне як помсту за палітычныя перакананьні.

Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Рычард Баўчар выступіў з заявай у сувязі з вынясеньнем прысуду Міхаілу Марынічу. У прэсавай заяве гаворыцца, што прысуд базаваўся на сфальсыфікаваным абвінавачаньні ў крадзяжы абсталяваньня, якім карысталася грамадзкая арганізацыя Міхаіла Марыніча.

“Як мы заяўлялі і раней, – гаворыцца далей у заяве Дзярждэпартамэнта, – гэтае абсталяваньне ёсьць уласнасьцю ўраду ЗША і мы ня маем аніякіх прэтэнзій да амбасадара Марыніча ў сувязі з выкарыстаньнем гэтага абсталяваньня.”

“ЗША асуджаюць гэтае злоўжываньне і ранейшыя злоўжываньні судовай сыстэмай рэжымам Лукашэнкі, каб перасьледаваць беларускіх грамадзян за іх палітычныя перакананьні. Злучаныя Штаты прымуць разгледзяць прыняцьцё неабходных мер, каб прыцягнуць да адказнасьці тых беларускіх афіцыйных асоб, якія ўдзельнічаюць у гэткіх злоўжываньнях дэмакратычнай працэдурай і правамі асобы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG