Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 гадзінаў працягнецца закрыцьцё энэргаблёку Ігналінскай АЭС


ВІЛЬНЯ. Заўтра а 14-й гадзіне літоўцы пачнуць спыняць адзін рэактар Ігналінскай атамнай станцыі. Ён павінен быць спынены дакладна а 9-й гадзіне вечара. Спыненьне станцыі было перадумовай для ўступу Літвы ў Эўразьвяз. Другі блёк мяркуюць спыніць у 2009 годзе. Паводле рашэньняў Эўракамісіі, Літва ўжо атрымала раней і атрымае да 2013 году каля 5 мільярдаў літаў на поўнае закрыцьцё Ігналінскай станцыі.

Першы рэактар АЭС пачаў дзейнічаць 31 сьнежня 1983 году, другі—у 1987 годзе. Будаўніцтва трэцяга блёку спынілі ў 1989 годзе.
XS
SM
MD
LG