БАГДАД. Амэрыканскія войскі ўзялі ў палон аднаго зь лідэраў тэрарыстычнай групоўкі Абу Мусаба аз-Заркаўі, кіраўніка ірацкага аддзяленьня тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда. Фадыль Хусэйн Ахмэд аль-Курдзі, вядомы таксама як Рыдха, арыштаваны ў Багдадзе, разам з двума ваяўнікамі. Учора ў Масуле ў выніку апэрацыі амэрыканскіх войскаў забітыя 25 ваяўнікоў, адзін амэрыканскі жаўнер забіты, 15 параненыя.