Украінцы вельмі задаволены тым, што ім удалося абараніць свой выбар. З новаю ўладаю, з новым прэзыдэнтам Юшчанкам яны зьвязваюць свае надзеі на лепшае. Распавядае спадарыня Алена з украінскага гораду Нежын:
(Алена: ) “Мы чакаем, што нам будзе прыгажэй, лепей будзе жыць. Каб праца была, каб дзеці ішлі вучыліся і таксама мелі працу. Каб людзі пэнсію годную атрымлівалі, заробак. Ну і, канечне, свабода!”
Яшчэ адна грамадзянка Ўкраіны кажа, што пры Кучму і ягоным урадзе простаму люду жылося надзвычай цяжка. Не ад дабра ўкраінцы езьдзяць у Гомель гандляваць, зарабіць нейкую капейку.
(Гандлярка: ) “Злачынная ўлада, злачынцы пры Кучму сядзелі. Яны толькі ўсё сабе рабавалі. А людзям — нічога. Бачыце, у Гомель мы стала езьдзім. Пры мінулай уладзе мы вельмі кепска жылі. Юшчанка абяцаў Кучму за краты пасадзіць”, — распавяла немаладая ўжо гандлярка прадуктамі з украінскага мястэчка Гарадня.
Ейная зямлячка спадарыня Ніна лічыць, што новым украінскім уладам трэба дамовіцца зь Беларусьсю і пра памежны гандаль:
(Ніна: ) “Дамовіцца, каб нас не ганялі, каб мы сябравалі. Мы дзьве братнія краіны — Беларусь і Ўкраіна. Каб было так, як раней: ніхто нікога не чапаў. Мы прыяжджалі, гандлявалі. Было ўсё спакойна. Трэба, каб нам зайдросьцілі ўсе з прычыны таго, што мы зь Беларусьсю так добра жывём”.