Для пачатку паспрабуем скарыстацца анонсам сьвяточных імпрэзаў, надрукаваных у прэсе. Я абзваніў шэраг менскіх палацаў культуры. Ад цэнтральных, такіх як Палац Рэспублікі, канцэртная заля “Менск” і Дом афіцэраў, да пэрыфэрыйных, напрыклад ДК Трактарнага заводу. На пытаньне пра беларускамоўныя дзіцячыя шоў паўсюль чуў адмоўны адказ.
Але ў адной дзяржаўнай установе я знайшоў беларускамоўнага Дзеда Мароза – у Тэатры Юнага Гледача:
(Касірка: ) “У нас усе спэктаклі беларускамоўныя. Але не зьвязаныя з новым годам, толькі гульні ў фае”.
(Карэспандэнт: ) “І Дзед Мароз там?”
(Касірка: ) “Так”.
(Карэспандэнт: ) “Па-беларуску гаворыць?”
(Касірка: ) “Так”.
Але колькі хвілін у фае перад спэктаклем – гэта ня шоў. Паспрабуем зьвярнуцца да прыватных фірмаў:
(Анжэла: ) “Па-беларуску? Гэта будзе каштаваць не такія грошы тады”.
(Жана: ) “Па-беларуску? Гэта прынцыпова?”…
(Тацяна: ) “У нас ёсьць з Купалаўскага тэатру хлопцы, так што ўсё могуць”.
Такім чынам, прыватнікі часам сустракаюць пытаньне са зьдзіўленьнем, але за добрыя грошы падшукаюць вам беларускамоўнага Дзеда Мароза. Зрэшты, для многіх бацькоў важная ня толькі беларуская мова казачнага пэрсанажу, але і беларускі зьмест ягонага шоў. Я знайшоў беларускага Дзеда Мароза. Дакладней, Сьвятога Мікалая:
(Сьвяты Мікалай: ) “Мы выкарысталі такую пазыцыю, што Дзядуля Мікалай – гэта штосьці кшталту добрага чараўніка, які забясьпечвае прыход шчасьлівага Новага Году”.
У сядзібе Партыі БНФ група энтузіястаў зладзіла для сваіх дзетак імпрэзу да Калядаў ды Новага Году. Дзядуля Мікалай прыехаў ажно зь вёскі Дрэбск Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Разам зь ім – “унучка”, дзяўчына, апранутая ў нацыянальны строй. Такім чынам, арганізатары аб’ядналі эўрапейскую, беларускую фальклёрную і прывычную савецкую традыцыю сьвяточных пэрсанажаў.
(Карэспандэнт: ) “А хто такі Сьвяты Мікалай?”
(Дзяўчынка: ) “Гэта Дзед Мароз”.
(Карэспандэнт: ) “А што ты чакаеш ад яго?”
(Дзяўчынка: ) “Чакаю прыгожага ружовага каня – цацку”.