Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч зарэгістраваў скаргу ў Цэнтарвыбаркаме


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Віктар Януковіч зарэгістраваў скаргу ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, ён аспрэчвае вынікі нядзельнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Ён лічыць, што ў 225 акругах было парушана выбарчае заканадаўства. Камісія павінна разгледзець скаргу цягам двух дзён. Потым Януковіч зможа зьвярнуцца ў Вярхоўны Суд. Назіральнікі адзначаюць, што ён дзейнічае сёньня гэтак, як дзейнічаў пасьля другога туру выбараў Юшчанка, каб давесьці, што вынікі галасаваньня былі сфальшаваны.

Тым часам урад вырашыў не зьбірацца ў сваім будынку, перад якім сабраліся сотні дэманстрантаў, каб перашкодзіць трапіць туды Віктару Януковічу. Да пратэсту заклікаў лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка, які паводле папярэдніх заключных вынікаў перамог Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах. Украінскі парлямэнт раней выказаў недавер ураду Януковіча. Аднак прэзыдэнт Леанід Кучма пакуль адмовіўся звольніць кабінэт міністраў.
XS
SM
MD
LG