Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз чакае зьменаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году


RFE/RL “Эўразьвяз чакае зьменаў у выбарчым заканадаўстве Беларусі да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”. Пра гэта заявіў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі.

Ён заўважыў, што Эўразьвяз патрабуе зьменаў выбарчага кодэксу Беларусі ўжо працяглы час. Дыплямат сказаў, што краіны Эўразьвязу “выдатна зразумелі пасланьне, якое накіравала яму праз апошнія парлямэнцкія выбары, беларуская грамадзянская супольнасьць”.

“Але ва ўладаў вашай краіны іншае разуменьне гэтага пасланьня”, – адзначыў Шмялеўскі.

Ён таксама дадаў, што Эўразьвяз прыме неабходныя меры, каб азнаёміць беларускае насельніцтва зь перавагамі палітыкі, якую Зьвяз будуе з новымі суседзямі.

Адказваючы на пытаньне пра апошнія візавыя забароны для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, амбасадар Францыі патлумачыў, што “Эўразьвяз ня ўводзіў санкцыі, а задаволіўся тым, што паслаў сыгнал, палітычны сымбаль”.

Стэфан Шмялеўскі прыгадаў, што візавыя забароны ўводзіліся і раней – ён прыгадаў візавы байкот 2002 году ў сувязі з выцісканьнем зь Беларусі місіі АБСЭ, а таксама сёлетнія візавыя забароны, уведзеныя на падставе справаздачы ў Радзе Эўропы Хрыстаса Пургурыдэса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG