Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 36 чалавек сталі ахвярамі нападаў у Іраку за ўчорашні дзень


БАГДАД. Прынамсі 36 чалавек сталі ахвярамі сэрыі нападаў у Іраку ў рэгіёне, які атрымаў назву “суніцкі трохкутнік”. 12 паліцыянтаў былі застрэленыя пасьля нападу на пастарунак непадалёк ад роднага гораду Садама Хусэйна Тыкрыту. 5 гвардэйцаў загінулі ў выніку выбуху бомбы непадалёк ад Бакубы. Тры ірацкія гвардэйцы і тры цывільныя асобы сталі ахвярамі выбуху бомбы на шляху амэрыканскага канвою ў горадзе Самара. Амэрыканская амбасада заявіла, што чакае росту хваляваньняў у Іраку напярэдадні маючых адбыцца ў сьнежні агульных выбараў.
XS
SM
MD
LG