Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Новак: “Хваля дэмакратызацыі” здольная заліць Беларусь хутка і эфэктыўна”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 29 сьнежня аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” зьмяшчае артыкул вядомага гісторыка, прафэсара Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэя Новака, які разважае над тым, ці можа распаўсюдзіцца “аранжавая рэвалюцыя” на іншыя краіны рэгіёну, у тым ліку і на Беларусь.

У артыкуле “Гісторыя ня хоча сканчацца” Анджэй Новак ставіць пытаньне, ці ёсьць нейкія прычыны, якія затрымалі б “аранжавую рэвалюцыю” на межах Украіны?

Вось ягоны адказ: “Калі адзінства чалавечай натуры, якая прагне праўды, дабрабыту і свабоды – гэта факт; калі праўда тое, што гэтыя тры вялікія жаданьні найлепш заспакойвае заходняя мадэль цывілізацыі, дык вызваленьне мусіць пайсьці далей.

І такія галасы выразна было чуваць на кіеўскім Пляцы Незалежнасьці: “Сёньня Украіна, заўтра Беларусь”. Прысутныя прыхільнікі рэвалюцыі з Грузіі запэўнівалі: “25 сакавіка, у Дзень Незалежнасьці Беларусі, сустрэнемся ў Менску”. Канешне, Беларусь зь яе апэрэткавым царом-калгасьнікам на чале – гэта, у адрозьненьні ад Расеі, абшар, які, як падаецца, “хваля дэмакратызацыі” здольная заліць хутка і эфэктыўна”, – напісаў прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэй Новак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG