Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу й цунамі перавысіла 70 тысячаў.


КАЛОМБА. Колькасьць ахвяраў землятрусу й цунамі, якія спустошылі краіны Індыйскага акіяну ў нядзелю, перавысіла 70 тысячаў чалавек. Траціна загіблых – дзеці. У Інданэзіі загінула паводле апошніх зьвестак як найменей 40 тыс. чалавек, на Шры-Ланцы –22 тысячы. У Індыі – больш за 8500. На Тайляньдзе загінулі 1,5 тысячы чалавек, зь іх 700 – замежныя турысты. Лік загіблых, як чакаецца, істотна ўзрасьце, бо ратавальнікі прабіраюцца да аддаленых рэгіёнаў і абшукваюць прыбярэжныя воды. ААН папярэдзіла, што ў выпадку адсутнасьці дапамогі пацярпелым, эпідэміі інфэкцыйных захворваньняў могуць зьнішчыць столькі ж людзей, каолькі й цунамі. Дзесяткі мільёнаў даляраў дапамогі выдаткавалі розныя краіны Эўропы і Азіі, але паводле экспэртаў ААН, гаворка пойдзе пра страты ў мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG