29 сьнежня ў Менскім раённым судзе адновіцца працэс над Міхаілам Марынічам, былым міністрам і амбасадарам, якога беларускія ўлады абвінавачваюць у крымінальных злачынствах. У судзе пачнуцца спрэчкі. Сёньня абаронцы Марыніча рыхтавалі свае выступы. “Для сур’ёзнага юрыста розных варыянтаў прысуду ў гэтай справе быць ня можа”, — заявіла Радыё Свабода адвакатка Вера Страмкоўская.
(Страмкоўская: ) “Ані падчас папярэдняга расьсьледаваньня, ані ў судзе не здабыта доказаў віны Марыніча, і таму паводле абодвух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія яму інкрымінаваныя, суд мусіць апраўдаць Марыніча. Гэта адзіная думка абароны — і пра гэта мы будзем заўтра прасіць суд. Мы будзем абгрунтоўваць гэта доказамі, здабытымі напярэдадні. Гэта паказаньні сьведкаў, матэрыялы справы, экспэртызы”, — казала адвакатка Марыніча Вера Страмкоўская.
Міхаіла Марыніча абвінавачваюць у незаконным валоданьні зброяй і крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”. Былому міністру і амбасадару пагражае да 12 гадоў турмы. Віны сваёй ён не прызнае і кажа пра палітычны перасьлед з боку ўладаў. У пракуратуры Беларусі заяўляюць, што няма ніякіх прычынаў казаць пра палітычны перасьлед Марыніча і заяўляюць, што ён двойчы парушыў крымінальны закон.