Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колін Паўэл заклікае ірацкіх сунітаў на выбары


БАГДАД. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў ірацкіх сунітаў узяць удзел у студзеньскіх выбарах і выказаў спадзеў, што яны будуць справядліва й адпаведна прадстаўленыя ў будучым парлямэнце краіны. Кіраўнік найбуйнейшай суніцкай палітычнай групоўкі – Ірацкай Ісламскай партыі заявіў раней сёньня, што партыя ня будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 30 студзеня. Лідэр Ірацкай Ісламскай партыі Махсэн Абдэль Хамід сказаў, што гвалт перашкаджае людзям прагаласаваць за сунітаў на поўначы і захадзе краіны. Сёньня ж у Багдадзе каля офісу аднаго з шыіцкіх лідэраў Абдэля Азіза Хакіма выбухнуў замінаваны аўтамабіль. 13 чалавек загінулі, больш за 50 параненыя.
XS
SM
MD
LG