Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская паліцыя затрымала Мустафу Баргуці


ЕРУСАЛІМ Ізраільская паліцыя сёньня затрымала ў Старым Ерусаліме незалежнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Палестыны Мустафу Баргуці. Баргуці, супернік цяперашняга часовага кіраўніка Палестыны Махмуда Абаса і вядомы праваабаронца, праводзіў перадвыбарчую агітацыю ў Старым Ерусаліме – абгароджанай тэрыторыі, куды забаронены доступ палестынцаў з сактару Газа. Цяпер Мустафа Баргуці ўжо вызвалены. Раней сёньня ўрад Ізраіля заявіў, што зробіць усё магчымае, каб выбары кіраўніка Палестынскай аўтаноміі, прызначаныя на 9 студзеня, прайшлі спакойна. На час выбараў будуць часткова скасаваныя абмежаваньні рухі на палестынскіх тэрыторыях. З ізраільскіх турмаў будуць вызваленыя 160 палестынцаў. За хадою галасаваньня будуць сачыць 500 міжнародных назіральнікаў. Махмуд Абас – найбольш імаверны кандыдат на пасаду кіраўніка Палестынскай аўтаноміі, заклікаў суайчыньнікаў адмовіцца ад узброенай барацьбы супраць Ізраілю. Незалежнасьці можна дамагчыся толькі мірным шляхам – заявіў Абас.
XS
SM
MD
LG