ЕРУСАЛІМ Урад Ізраіля зробіць усё магчымае, каб выбары кіраўніка Палестынскай аўтаноміі, прызначаныя на 9 студзеня, прайшлі спакойна. Пра гэта заявіў прэмьер-міністар Ізраіля Арыэль Шарон. На час выбраў будуць часткова скасаваныя абмежаваньні рухі на палестынскіх тэрыторыях. З ізраільскіх турмаў будуць вызваленыя 160 палестынцаў. За хадою галасаваньня будуць сачыць 500 міжнародных назіральнікаў.
Махмуд Аббас – найбольш імаверны кандыдат на пасаду кіраўніка Палестынскай аўтаноміі, заклікаў суайчынікаў адмовіцца ад узброенай барацьбы супраць Ізраілю. Незалежнасьці можна дамагчыся толькі мірным шляхам – заявіў Аббас.
Учора былі аднародаваныя дадзеныя выбараў у мясцовыя ворганы ўлады, якія прайшлі ў Палестынскай аўтаноміі ў мінулы чацьвер. Значнага посьпеху дасягнула радыкальная групоўка “Хамас”, яе кандыдаты перамаглі ў 9 акругах, кандыдаты ад ўладнай палестынскай партыі “Фатх” атрымалі перамогу ў 16 акругах.