КІЕЎ. Першыя вынікі exit-polls на ўкраінскіх выбарах (пасьля апрацоўкі 70% вынікаў) цьвердзяць, што Віктар Юшчанка ідзе наперадзе з вынікам 56,5% супраць 41,3% у ягонага суперніка Януковіча. Такія вынікі паведамляе агенцыя Reuter паводле exit-poll Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі і Цэнтру Разумкова. Такія ж вынікі падае exit-poll, які мае статус нацыянальнага і праводзіўся пад кантролем расейскага сацыялягічнага цэнтру Юр’я Левада і польскай кампаніі PBS. Еxit-poll Цэнтру “Сацыялягічны маніторынг” дае наступныя вынікі: Юшчанка -- 58,1%, Януковіч - 38,4 %. Цэнтар "ІНТЭРФАКС-УКРАІНА" надае Юшчанку - 53,0%, Януковічу - 41,3%
Еxit-poll амэрыканскай кампаніі The Luntz Research Company надае Юшчанку 56% галасоў супраць 41% Януковіча. Кіраўнік перадвыбачага штабу Віктара Януковіча Тарас Чарнвіл заявіў, што ягоны кандыдат будзе аспрэчваць вынікі выбараў у Вярхоўным Судзе.