КІЕЎ. Ва Ўкраіне сёньня – паўторнае галасаваньне ІІ-га туру прэзыдэнцкіх выбараў. Вынікі галасаваньня 21 лістапада, былі скасаваныя Вярхоўнай Радай з-за шматлікіх парушэньняў. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністар Віктар Януковіч. Галасуючы на сваім участку, Віктар Юшчанка сказаў:
(Юшчанка:) – Еду на выбары і думаю, колькі ж мільёнаў людзей хацелі бачыць Украіну, якой яна сёньня ёсьць. Тое, што здарылася за апошнія 30 дзён – гэта збытая справа нашых дзядоў і прадзедаў, і я перакананы, што яны нам у ладкі пляскаюць, нашым цяперашнім справам.
Віктар Януковіч, прагаласаваўшы, заявіў:
(Януковіч:) – Я чакаю, што ўкраінскі народ зробіць правільны выбар. Я і сам галасаваў за будучыню Ўкраіны.
Абодва кандыдаты заявілі, што ўпэўненыя ў сваёй перамозе.