Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Украіны абвясьціў зьмены ў выбарчым заканадаўстве антыканстытуцыйнымі


КІЕЎ. Канстытуцыйны суд пастанавіў у суботу, што нядаўна прынятыя зьмены ў заканадаўстве, якія абмяжоўваюць магчымасьці гэтак званага хатняга галасаваньня, парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзянаў Украіны. Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі, аднак, сказаў, што паўторнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах будзе праведзена ў нядзелю – так, як і плянавалася, не зважаючы на рашэньне Канстытуцыйнага суду. Кіраўнік камісіі Яраслаў Давыдовіч сказаў, што Цэнтравыбаркам будзе прытрымлівацца і рашэньня суду, і раскладу галасаваньня. Як ён выказаўся: “Мы ня маем іншай альтэрнатывы. Галасаваньне павінна быць праведзена”.

Да вышэйзгаданых абмежаваньняў імкнуліся прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі. Яны гаварылі, што гэта неабходна, каб папярэдзіць магчымыя ашуканствы ў час галасаваньня, празь якія былі скасаваныя вынікі другога туру выбараў 21 лістапада. Тым часам Канстытуцыйны суд зацьвердзіў, што абмежаваньні, якія дазваляюць галасаваць дома толькі людзям, якія самі ня могуць прыйсьці на ўчастак, зьяўляюцца неканстытуцыйнымі й павінны быць неадкладна скасаваныя.
XS
SM
MD
LG