Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваныя 12 падазраваных ваяўнікоў групоўкі Хізб-ут-Тагір


МАСКВА. Расейскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што ўлады арыштавалі 12 падазраваных ваяўнікоў, якія належаць да Хізб-ут-Тагір. Гэта – ісламісцкая групоўка, забароненая ў Расеі і ў некаторых цэнтральна-азіяцкіх краінах. Агенцтвы даюць пры гэтым спасылку на расейскага міністра ўнутраных справаў Рашыда Нургаліева. Падазраваных абвінавацілі ў тэрарызьме, наўмысным забойстве ды ў іншых злачынствах. Паведамлена, што ў некаторых зь іх сканфіскаваны выбуховыя рэчывы.
XS
SM
MD
LG