Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейцаў новы каляндар сьвятаў


МАСКВА. Расейская Дума прыняла адразу ў другім і трэцім чытаньні папраўкі ў Працоўны Кодэкс, якія зьмяняюць каляндар расейскіх сьвятаў. Быў скасаваны Дзень 7 лістапада – Дзень нацыянальнай згоды і замірэньня, ён жа раней называўся днём вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі. Дзень Еднасьці будзе сьвяткавацца 4 лістапада ў гонар вызваленьня Расеі ад польскіх і беларускіх захопнікаў у 1612 г. Чакаецца, што законапраект падпіша расейскі прэзыдэнт яшчэ да Новага году, каб бо новаўсталяваныя навагоднія вакацыі будуць доўжыцца ў Расеі зь 1 да 5 студзеня.
XS
SM
MD
LG