Гэта ўжо другі прыезд у Вільню на навучальную сэсію, летась ліцэй прыяжджаў таксама на калядныя і навагоднія сьвяты. На гэты час для ліцэістаў ізноў вызваляецца інтэрнат Літоўскага Дому (навучальная установа для дзяцей літоўскага паходжаньня, якія жывуць за мяжой і вучацца ў Літве) і памяшканьне Віленскага ліцэю, дзе адбываюцца заняткі.
Ліцэісты і выкладчыкі – ліцэй у поўным складзе, – прыехалі ў Вільню ўчора, сёньня пачнуцца заняткі. Я пагутарыла з дырэктарам Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя Ўладзімерам Коласам: ён сказаў, што вучнёўскія сэсіі у Вільні робяцца традыцыяй ліцэю, і досьвед першага “віленскага пэрыяду” дапамог сплянаваць цяперашнюю сэсію. Паслухаем дырэктара ліцэя, Уладзімера Коласа:
(Колас: ) “Мінулы раз усё было настолькі цудоўна, настолькі рамантычна – гэта ж усё адбываецца падчас Калядаў, новага году. Ліцэісты, выкладчыкі і бацькі адчулі, што яны не адны, што ў іх у сьвеце ёсьць сябры, што ў Вільні ёсьць беларусы, што ёсьць літоўцы, якія паказалі сябе як сапраўдныя браты, нашыя добрыя суседзі.
Што зьменіцца ў гэты раз? Адзінае: на гэты раз мы больш крышку пабудзем, таму ў нас больш будзе вольных дзён для экскурсіяў, для сьвятаў нашых – бо ў мінулы раз мы й першага студзеня займаліся – у гэты раз такога ня будзе, мы дадзім больш дзецям адпачыць.
Таксама, зь мінулага досьведу мы вырашылі аддаць больш гадзінаў тым дысцыплінам, якія патрабуюць лябараторных работ і заняткаў з пэўным абсталяваньнем – такім як інфарматыка, фізыка, біялёгія, хімія. І фізкультура – спартовая заля для нас – вялікая каштоўнасьць.
Будзем рыхтаваць Каляды, пакажам некалькі фільмаў, якія мы рабілі – хроніку нашу, думаем сабраць нашых беларускіх сяброў на сустрэчу. Будзе супольная праца й спартовыя спаборніцтвы з навучэнцамі Віленскага ліцэю, які нас гасьцінна прымае. Так што будзе насычаная праграма.
Гэта вельмі важна для нашага навучаньня, таму што мінулагодняя сэсія дазволіла нам сапраўды вытрымаць гэты год навучаньня у такіх – скажам так – экстравагантных умовах. І вынікі – яны агульнавядомыя – проста фантастычныя: 90% адзнакаў пры здачы нашымі выпускнікамі экзамэнаў экстэрнам – “выдатна”, ад “васьмёркі” да “дзесяткі”. Такога няма нідзе ў нармальных савецкіх школах, якія ёсьць цяпер у Беларусі. Віленскі пэрыяд – гэта вельмі і вельмі важны складнік гэтага пасьпяховага выніку, так што мы спадзяемся, што і на гэты раз усё атрымаецца выдатна”.