Даволі рэзка Ўладзімер Пуцін выказаўся наконт пэрспэктывы распаўсюджваньня досьведу “аксамітных” рэвалюцыяў на постсавецкай прасторы.
(Пуцін: ) “Мяне перш за ўсё непакояць спробы вырашаць палітычныя пытаньні ня праўнымі сродкамі. Гэта самае небясьпечнае. Самае небясьпечнае – гэта стварэньне сыстэмы пэрманэнтных рэвалюцыяў”.
Кіраўнік Расеі выказаў сваё абурэньне нядаўнім інтэрвію прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, які распавядаючы пра сваю пасярэдніцкую місію ў Кіеў, заўважыў, што для любой вялікай дзяржавы лепш Расея без Украіны, чым Расея з Украінай.
Паводле Пуціна, Расея нікога не зьбіраецца анэксаваць і паводзіць сябе на постсавецкай прасторы карэктна.
“Калі чытаць словы Квасьнеўскага як жаданьне абмежаваць магчымасьці Расеі разьвіваць адносіны з суседзямі, то гэта імкненьне ізаляваць Расею – сказаў Пуцін і працягваў – я задам Бушу пытаньне, ці ў гэтым палягае сэнс амэрыканскай палітыкі. Калі так, то пазыцыя па Чачэніі робіцца больш зразумелай” – падкрэсьліў прэзыдэнт Расеі.
Закранаючы тэму перагаласаваньня другога туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, прэзыдэнт Расеі выказаў пажаданьні да кандыдата Віктара Юшчанкі.
(Пуцін: ) “Мы прымем любое рашэньне, якое прыме ўкраінскі народ, і будзем працаваць зь любым кіраўніком. Адзінае, на што мы спадзяемся, што ў атачэньні спадара Юшчанкі ня будзе людзей, якія будуюць свае палітычныя амбіцыі на антырасейскіх, сіянісцкіх лёзунгах. На мой погляд гэта абсалютна недапушчальна”.
Карэспандэнт грузінскай тэлекампаніі “Руставі-2” спытаўся прэзыдэнта Расеі, чаму намесьнік генэральнага пракурора Расеі паехаў у Абхазію, умешваючыся ў тамтэйшыя выбары. У адказ Пуцін патлумачыў сваё стаўленьне да тэрытарыяльнай цэласьці суседзяў.
(Пуцін: ) “Мы за тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі, але пры абавязковым уліку інтарэсаў усіх людзей, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі. Мы будзем будаваць адносіны з Грузіяй і будзем выкарыстоўваць свой уплыў і сяброўскія адносіны, якія ў нас складваюцца з грузінскім кіраўніцтвам, і традыцыйныя адносіны з Абхазіяй, каб гэты канфлікт быў вырашаны”.
Прэзыдэнт Расеі скрытыкаваў тое, што ён назваў падвойнымі стандартамі Захаду, у прыватнасьці заходнюю крытыку ўкраінскіх выбараў на фоне выбараў у Аўганістане і Косаве, якія падаюцца Пуціну сумнеўнымі. Наконт выбараў у Іраку, якія мяркуецца правесьці ў студзені наступнага году, ён сказаў:
(Пуцін: ) “Цяпер у Іраку зьбіраюцца праводзіць выбары. Можа да гэта ня дойдзе, але адна зь ідэяў была такой – АБСЭ будзе кантраляваць гэтыя выбары з тэрыторыі Ярданіі. Ну гэта проста нейкі фарс, разумееце. Што тычыцца выбараў у мяне вялікія сумневы, ці можна забясьпечыць дэмакратычнасьць выбараў ва ўмовах поўнай акупацыі замежнымі войскамі”.
Разам з тым Ўладзімер Пуцін заявіў, што адносіны паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі застаюцца партнэрскімі:
(Пуцін: ) “ЗША – адзін з нашых прыярытэтных партнэраў, мы безумоўна зьяўляемся партнэрамі пры вырашэньні найвастрэйшых праблемаў сучаснасьці. Гэта перш за ўсё тычыцца супольнай барацьбы з тэрарызмам. Тут я без перабольшваньня назваў бы нашыя адносіны ня проста партнэрскімі, але і саюзьніцкімі.