Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай прызначыў новы ўрад


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прызначыў новы ўрад. Міністар абароны Магамэт Касым Фахім, міністар працы Гул Ага Шэрзай і міністар адукацыі Юнус Кануні, былы супернік Карзая на выбарах – пакінулі кабінэт. Новым міністрам абароны прызначаны Абдул Рахім Вардак, Ісмаіл Хан – міністрам энэргетыкі. Абдула Аблдула застаўся міністрам замежных справаў, Алі Ахмэд Джалалі – міністрам унутраных справаў. Новым міністрам фінансаў зрабіўся Анвар Уль-Хак Ахадзі. Хамід Карзай быў абраны прэзыдэнтам 9 кастрычніка. Да таго ён цягам 3 год ачольваў часовы ўрад.
XS
SM
MD
LG