У калідоры Менскага раённага суду сёньня ўвесь дзень стаяў натоўп. Людзі чакалі моманту, калі будуць праводзіць Міхаіла Марыніча, каб выказаць яму маральную падтрымку. У перапынку, калі міліцыянты ці ня подбегам выводзілі Марыніча з судовай залі, адно пытаньне Марынічу мне задаць удалося:
(Карэспандэнт: ) “Міхаіл Афанасьевіч, што вы скажаце пра суд? Хаця б некалькі словаў”.
(Марыніч: ) “Цынічны!”
У першай палове дня ніводзін журналіст у судовую залю не патрапіў, хаця працэс лічыцца адкрытым. У залі Менскага раённага суду толькі дваццаць месцаў, якія занялі пераапранутыя ў цывільнае міліцыянты, сваякі Марыніча і прадстаўнікі дыпляматычных місіяў. Нават калі частка дыпляматаў пакінула суд, на вызваленыя месцы нікога з журналістаў не пусьцілі. Старшыня райсуду Людміла Даўжэнка, якая і вядзе працэс над Марынічам, адмовілася адказваць на маё пытаньне, чаму месцаў для журналістаў не засталося.
Пра падрабязнасьці працэсу ў перапынку распавёў сын Міхаіла Марыніча Ігар. Ён распавеў пра першыя заявы свайго бацькі на судзе:
(Ігар Марыніч: ) “Бацька сказаў суду, што гэта выключна палітычная справа — і патлумачыў, чаму ён так лічыць. Ён сказаў, што ў лютым 2004 году было паседжаньне сілавых структураў, на якім было даручана ізаляваць Марыніча”.
Паводле прысутных на працэсе, пракурор цалкам падтрымаў ранейшае абвінавачаньне Міхаіла Марыніча. Нагадаю, яго падазраюць у захоўваньні незарэгістраванага пісталета і крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя “Дзелавая ініцыятыва”. Міхаіл Марыніч пачаў даваць тлумачэньні паводле гэтых эпізодаў. Ён паведаміў суду, што ўпершыню убачыў пісталет падчас ператрусу — яго паказалі сьледчыя КГБ, нібыта дастаўшы з шафы. Марыніч заявіў суду, што кантраляваць дзеяньні супрацоўнікаў КГБ падчас ператрусу ў яго не было магчымасьці, бо тыя разышліся па розных пакоях дома, а яго пільнаваў ахоўнік.
У суд выкліканыя сьведкі, якія мусяць пацьвердзіць пазыцыі як абвінавачаньня, гэтак і Міхаіла Марыніча. Адвакаты Міхаіла Марыніча не выключаюць, што працэс расьцягнецца на некалькі тыдняў. Сам былы міністар, паводле ягоных адвакатаў і сваякоў, да працяглага змаганьня гатовы.
Міхаіл Марыніч займаў уплывовыя пасады ў дзяржаўных структурах Беларусі . Напачатку 1990-х гадоў ён працаваў старшынём Менскага гарвыканкаму, потым міністрам замежнаэканамічных сувязяў, быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Латвіі. У 2001 годзе ён няўдала спрабаваў вылучыцца кандыдатам на прэзыдэнты Беларусі і ў сувязі з гэтым склаў зь сябе паўнамоцтвы амбасадара ў Латвіі. Паступова Міхаіл Марыніч стаў адным зь лідэраў памяркоўнага крыла апазыцыі. Грамадзкасьць Беларусі бачыла ў ім пэрспэктыўнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Аднак, калі Марыніча асудзяць, у яго ўжо ня будзе права вылучацца.