Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Іран ня ўмешваўся ў справы Іраку"


ДАМАСК. Міністар замежных справаў Ірану Камал Харазі сёньня заклікаў ЗША і Ірак даць доказы іхным абвінавачаньням, быццам Іран ўмешваецца ў справы Іраку. Напачатку сьнежня міністар абрароны Іраку Хазым Шаалан сьцьвердзіў, што паводле агентурных зьвесткаў, Іран і Сырыя мупрацоўнічалі з групоўкамі ваяўнікоў у Іраку. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папярэдзіў Сырыю і Іран, што ўмяшаньне ў ірацкія спрвы – “ня ў іхным інтарэсе”. Міністар замежных справаў Ірану таксама падтрымаў студзеньскія выбары ў Іраку, бо яны “прысьпешаць вывад замежных войскаў з Іраку”. Свае заявы Харазі зрабіў пасьля сустрэчы з сырыйскім прэзыдэнтам Башарам Аль-Асадам. Чакаецца, што іранскі міністар адведае Ліван і Турцыю.
XS
SM
MD
LG