БРУСЭЛЬ. Прэм’ер-міністар Бэльгіі Гі Вэрхофстад заклікаў правесьці ў сваёй краіне рэфэрэндум у пытаньні далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу, нават калі яна выканае пастаўленыя ёй умовы. Раней пра намер правесьці нацыянальныя рэфэрэндумы абвясьцілі Францыя і Аўстрыя.
На мінулым тыдні лідэры Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі вырашылі пачаць увосень перамовы пра далучэньне Турэччыны да Эўразьвязу.