Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фалюджыйцы вернуцца ў свае дамы


БАГДАД. Ірацкія чыноўнікі сьцьвярджаюць, што каля 2 тыс. жыхароў Фалюджы вернуцца заўтра ў свае дамы пасьля месяца амэрыканскай асады гораду. У лістападзе больш за 300 тыс. жыхароў Фалюджы уцяклі з гораду. Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Касым Дауд сказаў, што 2 тыс. прадстаўнікоў сем’яў правераць бясьпеку сваіх дамоў, каб потым прывесьці туды сваіх блізкіх. У панядзелак улады сьцьвердзілі, што сем’і, якія вернуцца ў Фалюджу, атрымаюць па 100 даляраў і права на кампэнсацыю памерам да 10 тыс. даляраў за разбураныя дамы. Са словаў Касыма Дауда, у горадзе працягваюцца “умеркаваныя” перастрэлкі паміж ваяўнікамі і сіламі кааліцыі.
XS
SM
MD
LG