БАНЯ-ЛУКА. Босьнія і Герцэгавіна. Міністар унутраных спрваў Рэспублікі Сэрбскай у Босьніі Дарка Матыяшавіч паведаміў, што ўрад рэспублікі перамаўляецца з Міжнародным трыбуналам у Газе наконт выдачы меркаваных ваенных злачынцаў. Два найбольш шуканыхзь іх – палявы камандзір Радаван Караджыч і генэрал Ратка Младзіч. Іх вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасьці і ў генацыдзе.