Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым азэрбайджанскім радовішчы болей газавага кандэнсату, чымсьці лічылі


БАКУ. Прадстаўнік кампаніі, якая распрацоўвае газавае радовішча Шах Дэніз, сказаў, што выдаткі могуць узрасьці на чвэрць. Дагэтуль праект ацэньваўся на 3 мільярды 200 мільёнаў даляраў. Рэч у тым, што высьветлілася—радовішча можа зьмяшчаць газавага кандэнсату на 20 адсоткаў болей, чымсьці меркавалася раней. Гэты камэнтар зьявіўся пасьля таго, як азэрбайджанскі прэзыдэнт Ільхам Аліеў заявіў, што кошт распрацоўкі радовішча можа павялічыцца да 4-х мільёнаў даляраў. У праекце ўдзельнічаюць азэрбайджанская дзяржаўная нафтавая кампанія, нарвэская і француская кампаніі. Калі радовішча пачне працаваць напоўніцу, яно дасьць штогод прыблізна 8 мільярдаў 400 мільёнаў кубамэтраў газу. Газ будуць пампаваць праз Баку і Тбілісі да турэцкага гораду Эрзурум.
XS
SM
MD
LG