Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская бранятэхніка і бульдозэры ўехалі ў палястынскі лягер


ГАЗА. Ізраіль ажыцьцявіў новы рэйд на палестынскі лягер уцекачоў на поўдні Паласы Газа. У ім удзельнічаюць войскі, бранятэхніка і бульдозэры. Ізраільскія вайскоўцы сказалі, што гэта зроблена ў адказ на мінамётны і ракетны абстрэл габрэйскіх паселішчаў. Яны таксама заявілі, што плянавалі зьнішчыць пустыя будынкі, у якіх хаваюцца ваяўнікі. 11 узброеных палестынцаў былі забіты на мінулым тыдні падчас нападу на гэты лягер уцекачоў “Хан Юніс”. Новы рэйд распачаўся пасьля таго, як у Тэль Авіў прыбыў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр. Спачатку меркавалася, што ён будзе ўдзельнічаць у мірных перамовах паміж ізраільскімі ды палестынскімі лідэрамі. Але ізраільскі ўрад паведаміў, што яны не адбудуцца.
XS
SM
MD
LG